2011-03-28 12:44:06

Ліван: прагрымеў выбух каля храма


RealAudioMP3 У хрысціянскім горадзе Захле, каля аднаго з мясцовых храмаў была ўзарвана бомба. Тэракт быў здзейснены перад нядзельным набажэнствам. Выбухам знесены ўваходныя дзверы, будынак касцёла пашкоджаны ўнутры. Гарадскія ўлады прынялі павышаныя меры бяспекі ў сувязі з паступіўшай інфармацыяй аб магчымасці новых узброеных нападаў.

Дэпутат Эйлі Маруні заявіў, што інцыдэнт у Захле мае на мэце стварыць “атмасферу страху і нестабільнасці” у рэгіёне і пашкодзіць міжнароднай рэпутацыі Лівана. Ён не выключыў, што гэта звязана з апошнімі падзеямі ў арабскім свеце. Храм, які падвергнуўся нападу, знаходзіцца ў прамысловым раёне – там, дзе ў мінулую сераду была захоплена ў закладнікі група турыстаў з Эстоніі. Да гэтага часу ні адна з экстрэмісцкіх груповак не ўзяла на сябе адказнасць за выкраданне.







All the contents on this site are copyrighted ©.