2011-03-27 12:49:33

Бэнэдыкт XVI: трэба сказаць "так" дабру, а "не" злу


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI наведаў сёння з прыватным візітам мемарыял “Ардэацінскія пячоры” – месца пакарання 335 італьянскіх грамадзян, у тым ліку 75 яўрэяў, забітых нацыстамі у адплату за дзеянні партызан у Рыме ў сакавіку 1944 года.

У сваёй прамове Папа спаслаўся на словы, напісаныя падчас нацысцкай акупацыі ананімным вязням у камеры на Вія Тассо ў Рыме, вызнаючым сваю веру ў Бога і Італію. Святы Айцец падкрэсліў, што аўтар пацвердзіў першынства веры, якая з'яўляецца крыніцай упэўненасці і надзеі для Італіі і яе будучыні.

Ён адзначыў, што, як і яго папярэднікі, прыехаў сюды, каб памаліцца і аднавіць памяць. "Я прыбыў, каб заклікаць Божую міласэрнасць, толькі яна можа запоўніць прабел, прорвы зробленыя людзьмі, калі кіруючыся сляпым гвалтам, пазбаўляюць сябе годнасці дзецей Божых і братоў адзін для аднаго", - сказаў Бэнэдыкт XVI. "У кожным месцы, на ўсіх кантынентах, незалежна ад нацыянальнасці, чалавек з'яўляецца сынам Айца Нябеснага, з'яўляецца братам для ўсяго чалавецтва ", - падкрэсліў Святы Айцец.

У той жа час адзначыў, што гэта не адбудзецца аўтаматычна, аб чым, на жаль, сведчаць “Ардэацінскія пячоры”. Трэба жадаць гэтага, трэба сказаць "так" дабру, а не злу. "Мы павінны верыць у Бога любові і жыцця, і адкідваць Яго ілжывы вобраз, які здраджвае Яго святое імя, і, такім чынам, здраджвае чалавека, створанага па Яго вобразу", - сказаў Папа.

Раней “Ардэацінскія пячоры” таксама наведалі папярэднікі Бэнэдыкта XVI: 12 верасня 1965 года, Павел VI, а 21 сакавіка 1982 года, у 38 гадавіну злачынства – Ян Павел II.







All the contents on this site are copyrighted ©.