2011-03-26 15:07:57

“Octava Dies”. Падворак язычнікаў


RealAudioMP3 Свае сённяшнія разважанні ў рубрыцы “Octava Dies”, дырэктар Ватыканскага радыё, кс. Фэдэрыко Ламбардзі, прысвяціў “Падворку язычнікаў” – ініцыятыве Папскай рады па культуры .

На пачатку свайго разважання кс. Ламбардзі звярнуўся да слоў Пантыфіка, якія той скіраваў да моладзі сабранай на плошчы перад парыжскім саборам Нотр-Дам 25 сакавіка: “Вы хочаце быць разам, каб размаўляць аб асноўных пытаннях чалавечага існавання”.

Дырэктар Ватыканскага радыё звяртае ўвагу на тое, што Бэнэдыкт XVI заклікае моладзь да актыўнага супольнага пошуку Абсалюта, без боязі існуючых розніц. “Гэта пасланне, з’яўляецца цалкам пазітыўным, натхняючым для таго, каб разбурыць бар’еры. Вызнаўцы Бога, які пазнаецца праз веру і адначасова застаецца таямніцай, не павінны адчуваць дыстанцыі ў адносінах да тых, хто сапраўды шукае невядомага Бога. Таму Папа запрашае ўсіх адкінуць страх і разам прайсці шлях “да новага свету”, - адзначыў кс. Фэдэрыко Ламбардзі.

“Шлях цяжкі і “без накіроўваючых знакаў”, але ў той жа час – гэта шлях “свабоды, роўнасці і братэрства”. Гэта словы вялікай надзеі. Папа Бэнэдыкт XVI казаў з першых дзён свайго пантыфікату, што пытанне аб Богу з’яўляецца першым сярод усіх. Яно таксама датычыць усіх без выключэння. Ці здолеем мы задумацца аб ім разам. “Падворак язычнікаў” з’яўляецца выдатным месцам для пачатку гэтага шляху”, - адзначае ў рамках сваёй штотыднёвай рубрыкі дырэктар Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыко Ламбардзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.