2011-03-26 13:35:48

Крыжовы шлях у Калізеі: разважанні падрыхтуе законніца


RealAudioMP3 Стала вядома, што тэксты разважанняў да традыцыйнага Крыжовага шляху, якія пройдзе ў Вялікую Пятніцу ў рымскім Калізеі, напіша сястра аўгустыніянка Марыя Рыта Пічонэ, настаяцельніца рымскага кляштару “Чатырох каранаваных святых”.

Акрамя таго, яшчэ адна сястра аўгустыніянка, Элена Магдалена, намалюе выявы да гэтага набажэнства. Яны будуць надрукаваны ў спецыяльным буклеце і выкарыстаны падчас тэлевізійнай трансляцыі Крыжовага шляху.







All the contents on this site are copyrighted ©.