2011-03-26 13:28:09

Бэнэдыкта XVI: рэлігіі не павінны баяцца сапраўднай і адкрытай свецкасці


RealAudioMP3 Вечарам 25 сакавіка, на плошчы перад парыжскім катэдральным саборам Нотр-Дам, адбылася трансляцыя відэапаслання Бэнэдыкта XVI да ўдзельнікаў, ініцыятывы “Падворак язычнікаў”, якая на працягу двух дзён праходзіла ў сталіцы Францыі.

“Я вельмі ўдзячны Папскай радзе па культуры, якая адгукнулася на маю прапанову, адкрыць у Касцёле “падворак язычнікаў”, на падабенства той прасторы, якая існавала побач з Ерузалемскім храмам. Гэта прастора, дазваляла усім, хто не адносіўся да веры Ізраэля, наблізіцца да храма і пацікавіцца гэтай рэлігіяй. У гэтым месцы можна было сустрэць кніжнікаў, паразмаўляць аб веры і памаліцца невядомаму Богу. Калі, у тую эпоху, падворак быў месцам дзе збіраліся язычнікі, якім не дазвалялася ўваходзіць у “святая святых”, то Езус Хрыстус прыйшоў для таго, каб разбіць сцяну падзелаў паміж яўрэямі і язычнікамі”, - сказаў ў сваёй прамове Пантыфік.

Святы Айцец дадаў: “У сэрцы, “горада Асветы”, перад шэдэўрам рэлігійнай французскай культуры, якім з’яўляецца базыліка Нодр-Дам, зараз даецца новы імпульс для сяброўскай сустрэчы паміж людзьмі розных поглядаў. Веруючыя і няверуючыя маладыя людзі, вы хочаце быць разам у гэты вечар, таксама як і на працягу ўсяго жыцця. Многія з вас належаць да розных рэлігій, але вы ўсе жадаеце новага свету – больш свабоднага, больш справядлівага, больш салідарнага, мірнага і шчаслівага. Вы пакліканыя да таго, каб будаваць масты паміж вамі. Вы маеце шмат, аб чым можаце распавесці іншым. Не закрывайце вашага сумлення перад выклікамі і праблемамі якія сустракаеце”, заклікаў прысутных Папа.

Пантыфік выказаў, надзею, што “веруючыя і няверуючыя ў Еўропе, знойдуць шляхі для дыялога”. “Рэлігіі не павінны баяцца сапраўднай і адкрытай свецкасці, якая дазваляе кожнаму верыць згодна са сваім сумленнем. Калі гаворка ідзе аб тым, каб збудаваць свет свабоды, роўнасці і братэрства, веруючыя і няверуючыя павінны адчуваць сябе свабодна, роўна і быць братамі адзін аднаму”, - адзначыў Святы Айцец.

“Спрыяць гэтаму братэрству – адна з мэтаў “Падворка язычнікаў”. Спрыяць не звяртаючы ўвагі на асаблівасці перакананняў, але ў той жа час і не адмаўляючы розніцы. Спрыяць, больш глыбока, вызнаючы, што толькі Бог, у Хрысце, вызваляе нас унутрана і дорыць нам магчымасць сустрэцца як братам”, - адзначыў Папа. Бэнэдыкт XVI заахвоціў маладых людзей быць больш адкрытымі “адзін на аднаго, а таксама на бедных, хворых, самотных, тых хто пакутуе ад безпрацоўя і адчувае сябе на ўзбочыне жыцця грамадства”.

Напрыканцы сваёй прамовы Пантыфік заклікаў маладых людзей да супольнай малітвы, якая адбылася ў парыжскім катэральным саборы.







All the contents on this site are copyrighted ©.