2011-03-26 12:55:41

Аўстрыя: акцыя для вяртання ў Касцёл былых вернікаў


RealAudioMP3 У Зальцбургскай архідыяцэзіі ў Аўстрыі стартуе акцыя пад назвай "Вяртайцеся!". Амаль палова парафій архідыяцэзіі пачынае працу з людзьмі, якія выйшлі з шэрагаў Каталіцкага Касцёла ў 2003-2008 гг.

Паводле інфармацыі агенцтва “Kathpress”, былыя католікі атрымліваюць лісты з запрашэннем да размовы са святаром або іншым прадстаўніком парафіі, мэта якой – даведацца пра прычыны выхаду чалавека з Касцёла і паспрабаваць пераканаць яго вярнуцца. Таксама ў архідыяцэзіі ладзяцца круглыя ​​сталы з удзелам былых вернікаў.

Па словах кіраўніка службы духоўнай дапамогі архідыяцэзіі Бальтазара Зіберэра, кожны былы католік сам вырашае, ці ісці яму на сустрэчу. Ён кажа, што ў 91 парафіі архідыяцэзіі каля 300 чалавек пагадзіліся на такі дыялог.

Падобныя акцыі ўжо мелі месца ў Германіі. Іх плёнам стала вяртанне ў Касцёл каля 5% былых вернікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.