2011-03-26 11:45:57

Апостальскі вікарый Трыпалі: бежанцы ў Лівіі спадзяюцца на дапамогу Касцёла


RealAudioMP3 Бежанцы, якія знаходзяцца цяпер у Лівіі, спадзяюцца на дапамогу Каталіцкага Касцёла. Пра гэта паведаміў Апостальскі вікарый Трыпалі біскуп Джаванні Іначэнца Марцінэллі, са шкадаваннем адзначыўшы, што лівійскія каталіцкія супольнасці ў дадзены момант не могуць аказаць падтрымкі ўсім, хто знаходзіцца ў патрэбе.

Як распавёў іерарх, мноства бежанцаў звяртаецца да Каталіцкага Касцёла з просьбай дапамагчы ім выехаць у Еўропу. “Мы, у сваю чаргу, спрабуем пераканаць іх шукаць прытулку ў Тунісе, - паведаміў Марцінэллі. - Менавіта там зараз знаходзяцца міжнародныя гуманітарныя арганізацыі, якія могуць ім дапамагчы”.

Апостальскі вікарый зноў падкрэсліў, што заходнім краінам варта неадкладна спыніць бамбардзіроўкі Лівіі і, што вырашыць канфлікт ваенным шляхам немагчыма. Акрамя таго, Марцінэллі дадаў, што спадзяецца на пасрэдніцтва Афрыканскага савета ва ўрэгуляванні сітуацыі, якая склалася.







All the contents on this site are copyrighted ©.