2011-03-25 12:44:08

Пераслед хрысціянаў у ісламкім свеце пад пільнай ўвагай Маскоўскага Патрыярхату


RealAudioMP3 Прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату ў структурах Еўрапейскага Саюза протаіерэй Антоній Ільін прапанаваў пачаць сумесны манітарынг Расіяй і краінаў Еўрасаюза пераследавання хрысціян на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы. Гэтую прапанову протаірэй агучыў на форуме Камітэта “Расія- Еўрапейскі Саюз”.

У прыватнасці, айцец Ільін адзначыў, што дэстабілізацыя сітуацыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы стварае рызыку напружання радыкальных настрояў сярод ісламскіх груп. Такія групы выкарыстоўваюць рэлігійныя пачуцці для эскалацыі нянавісці і гвалту ў дачыненні да традыцыйных хрысціянскіх канфесій.

Протаірэй таксама падкрэсліў, што кіраўніцтва Рускай Праваслаўнай Царквы высока ацэньвае рэзалюцыю Еўрапейскага парламента “Аб становішчы хрысціян ў святле абароны рэлігіі”. Да ўсяго ж ён заклікаў членаў Еўрапарламенту правесці разам з Расіяй манітарынгу правоў чалавека на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.