2011-03-25 14:08:28

Абраны Вярхоўны арцыбіскуп украінскай грэка-каталіцкай Царквы


RealAudioMP3 25 сакавіка папа Бэнэдыкт ХVI зацвердзіў выбар новага Вярхоўнага арцыбіскупа Кіева-Галіцкага. Ім стаў апостальскі адміністратар дыяцэзіі Апекі Божай Маці ў Буэнас- Айрэс, біскуп Святаслаў Шэўчук. Цырымонія інтранізацыі новага кіраўніка ўкраінскай грэка-каталіцкай Царквы адбудзецца ў нядзелю 27 сакавіка ў Саборы Уваскрасення Хрыстовага ў Кіеве.

Новы Вярхоўны арцыбіскуп украінскай грэка-каталіцкай Царквы нарадзіўся 5 мая 1970 года ў Стрыю, блізка Львова. Святарскае пасвячэнне атрымаў 26 мая 1994 года. У 1999 годзе атрымаў навуковую ступень з маральнай тэалогіі ў Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага ў Рыме. Займаў розныя пасады ва ўкраінскай грэка-каталіцкай Царкве. 14 студзеня 2009 года папа Бэнэдыкт ХVI прызначыў яго тытулярным біскупам Кастра Гальба і дапаможным біскупам Епархіі Апекі Божай Маці ў Буэнас- Айрэс.

Арцыбіскуп Святаслаў Шэўчук вельмі добра ведае англійскую, іспанскую, італьянскую, польскую і грэчаскую мовы.

У свеце налічваецца каля 6,5 мільёнаў вернікаў Украінскай грэка-каталіцкай Царквы, большасць з якіх пражывае на радзіме.








All the contents on this site are copyrighted ©.