2011-03-24 12:29:38

“Caritas” Японіі: краіна на парозе маштабнай эпідэміі


RealAudioMP3 Выканаўчы дырэктар японскай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas” кс. Дайсуке Наруі папярэджвае, што краіна ў бліжэйшы час сутыкнецца з перспектывай маштабнай эпідэміі з-за цяжкіх наступстваў нядаўняга землятрусу і цунамі.

300 тыс. чалавек былі эвакуіраваны са сваіх дамоў пасля землятрусу і цунамі 11 сакавіка. 2,4 млн. чалавек да гэтага часу адчуваюць недахоп у пітной вадзе.

“Няма ні гарачай вады, ні газу, ні магчымасці прыняць душ у сховішчах для эвакуіраваных”, - адзначае кс. Наруі. Паводле яго слоў, часта многія людзі не маюць нават магчымасці вымыць рукі з-за недахопу вады.

Жыхары горада Сендай, які быў асабліва моцна закрануты землятрусам, “усё яшчэ маюць патрэбу ў большай колькасці ежы і коўдраў, - дадаў святар. - Дарогі ўсё яшчэ заблакаваныя развалінамі”. Тым не менш, жыхары, па словах дырэктара “Caritas”, "вельмі спакойныя, яны падбадзёрваюць адзін аднаго, яны шчодрыя і дзеляцца ежай з іншымі".







All the contents on this site are copyrighted ©.