“Хрысціянскія супольнасці
пакліканы даць адказ на выклікі, якія пагражаюць супольнасці людзей і акружаючаму
асяродзю”, - з такім заклікам звярнуліся арганізатары Экуменічнага форума за мір,
які пройдзе з 17 па 25 мая ў Кінгстане на Ямайцы. Форум з’яўляецца кульмінацыйнай
часткай дзесяцігадовай праграмы па барацьбе з гвалтам, арганізаванай Сусветнай Экуменічнай
Радай Цэркваў. У мерапрыемствах форума прымуць ўдзел тысячы лідэраў рэлігійных і грамадскіх
арганізацый.
“Падчас сустрэчы мы абмяркуем усе плёны ініцыятываў, рэалізаваных
за апошнія дзесяць гадоў, а таксама, тыя недахопы і памылкі, якія былі зроблены”,
- патлумачыў мэты спаткання адзін з арганізатараў форума Фернанда Эннс. Сярод тэмаў,
якія будуць разглядацца ўдзельнікамі сустрэчы: мір у грамадстве, мір на зямлі, мір
у эканоміцы і мір паміж народамі.
“Неабходна распачаць вялікі спектр ініцыятыў,
каб стварыць супольную аснову, грунтуючыся на якой, можна даваць сведчанне і паказаць
практычнасць Божага міру, а таксама ўмацаваць пазіцыі рэлігійных арганізацый. Такім
чынам, усе супольнасці і прыватныя асобы знойдуць магчымасць і натхненне для барацьбы
з гвалтам”, - адзначыў дырэктар камісіі па міжнародным справам Сусветнай Экуменічнай
Рады Цэркваў Мэцью Кунакара.