2011-03-24 10:38:36

Мінск: суіцыд – разбурэнне духа асобы і мутацыя душы


RealAudioMP3 2474 выпадкі самагубстваў былі зафіксаваны ў Беларусі ў 2010 годзе. Гэтыя лічбы, аднак не ўлічваюць няўдалыя спробы суіцыдаў, прывёўшыя ў большасці выпадкаў да інвалідызацыі. Над узнятай праблемай разважаюць у гэтыя дні ў Мінску на навукова-практычным семінары “Псіхалагічныя і духоўныя прычыны суіцыда: страгэгіі дапамогі і прафілактыкі”. У працы семінара прымаюць удзел беларускія і расійскія вучоныя – псіхатэрапеўты, псіхолагі, педагогі, прадстаўнікі духавенства, а таксама неабыякавыя людзі, якія аказваюць дапамогу ў гэтай сферы, удзельнічаючы ў недзяржаўных праектах.

Сярод прычын самагубстваў былі выдзелены дзве ўзаемадапаўнаючыя сферы: псіхалагічная і, перш за ўсё, духоўная. “Трэба ўзгадаць, што перад тым, як чалавек пакідае фізічнае жыццё, да наступлення гэтага моманту канстатуецца разбурэнне духа асобы, мутацыя душы і як вынік – рашэнне асобы пакінуць сваё жыццё” – адзначае архімандрыт Аўгыстын, настаяцель прыхода Унебаўшэсця Хрыстовага пры Патрыяршым Падворку, духаўнік Цэнтра крызіснай псіхалогіі.

Чалавек які жыве без веры, забывае пра тое, што ён створаны на падабенства Божае і створаны да вечнага жыцця душою і целам. Было адзначана, што сярод шчыра веруючых людзей, за выключэннем маючых псіхічныя хваробы, амаль не здараецца выпадкаў суіцыдаў. Сярод краін з пераважна веруючым насельніцтвам праблема суіцыдаў існуе ў значна меньшай ступені.

На сённяшні дзень у Беларусі асобы якія спрабавалі скончыць жыццё самагубствам ці маюць намер зрабіць гэта, могуць атрымаць дапамогу на базе РНПЦ псіхічнага здароў’я, Цэнтра вывучэння памежных псіхічных станаў. У кожнай вобласці існуюць тэлефоны даверу. На базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі праводзіцца падрыхтоўка педагогаў да магчымых выпадкаў працы з падлеткамі схільнымі да сабагубстваў. Сярод праблем была адзначана невялікая ў параўнанні з Расіяй, колькасць недзяржаўных ініцыятыў і крызісных цэнтраў.

Асаблівую цікавасць у удзельнікаў выклікалала існуючая ў інтэрнеце група місіянерскіх праваслаўных сайтаў, дапамагаючых людзям выйсці з крызісных жыццевых сітуацый. Па словах стваральніка, узгаданыя рэсурсы штодзённа наведваюць 2,5 тысячы чалавек, ў тым ліку вялікая колькасць з Беларусі.

Канферэнцыя будзе працаваць ў Мінску да 25 сакавіка і арганізатары і удзельнікі выказваюць упэўненнасць, што яна прынясе адчувальны эфект у сферы дапамогі і прафілактыкі суіцыдаў у краіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.