2011-03-24 15:34:43

Канада: паўстала змешаная каталіцка-пратэстанцкая камісія


RealAudioMP3 24 сакавіка ў Таронта (Канада) пачала працу змешаная камісія Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Канады і Хрысціянска-місіянерскага альянса. Стварэннем камісіі канадскі епіскапат пацвярджае імкненне спрыяць развіццю міжрэлігійнага дыялога. Падобныя экуменічныя сустрэчы ўжо некалькі разоў адбываліся з прадстаўнікамі праваслаўных, англіканскіх, яўрэйскіх арганізацый Амерыкі.

Кантакты з Хрысціянска-місіянерскім альянсам пачаліся ў 2008 г. Іх мэта –лепшая каардынацыя і пошук агульных шляхоў хрысціянскага сведчання ў Канадзе. Менавіта ўзмацненне прысутнасці хрысціян у Канадзе, з’яўляецца галоўнай тэмай першай фазы працы змешанай камісіі. “Неабходна, каб хрысціяне маглі знайсці спосаб зрабіць больш бачнай сваю евангелізацыйную місію, асабліва ў такім секулярызаваным грамадстве, як канадскае”, - адзначыў прадстаўнік альянса Дэвід Фрыман.

Падчас пасяджэння камісіі абмяркоўваюцца пытанні аб сям’і, Святым Пісанні, цэнтальным месцы Хрыста ў жыцці супольнасці. Таксама бакі дзеляцца меркаваннямі наконт таго, якім чынам яны сведчаць аб сваёй прыналежнасці Хрысту і, як у святле ўласнага вопыту можна абвяшчаць ў канадскім грамадстве веру ў Хрыста, Найсвяцейшую Тройцу, Боскую прыроду, і чалавечыя каштоўнасці, натхнёныя Евангеллем.

Хрысціянска-місіянерскі альянс, з’яўляецца пратэстанскай арганізацыяй, якая ўключае ў сябе каля 430 супольнасцяў. Яны займаюцца місіянерскай дзейнасцю ў Канадзе і многіх іншых краінах свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.