2011-03-23 12:44:06

Японскі біскуп пра атамную бяспеку: энергія – гэта дар Бога для чалавека


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” змяшчае інтэрв’ю з арцыбіскупам Нагасакі Мітсуакі Такамі. Іерарх выказвае сваё меркаванне аб падзеях на атамнай электрастанцыі “Фукусіма-1”. Ён адзначае ахвярнасць тых, хто застаецца на станцыі і займаецца яе абслугоўваннем, не гледзячы на высокі ўзровень радыяцыі на ёй. Японцаў моцна турбуе сёння забруджванне навакольнага асяроддзя нуклідамі. Але яны захоўваюць спакой і валоданне сабой.

“Цяперашняя сітуацыя з’яўляецца вынікам сур’ёзных стыхійных бедстаў, якія маглі б мець меншыя наступствы, калі б былі дастаткова хутка папярэджаныя” - сказаў арцыбіскуп Нагасакі. На думку іерарха, шок выкліканы выбухамі атамных бомбаў у Хірасіме і Нагасакі, прысутны ў грамадстве, стаў больш адчувальны ў сувязі з апошінмі падзеямі.

У Японіі дзейнічае 50 атамных элетрастанцый, якія дастаўляюць чвэрць агульнай колькасці электраэнергіі ў краіне. Іх затрыманне, на думку арцыбіскупа Такамі, можа прывесці да эканамічнага шоку. Але можна палепшыць стандарты бяспекі і развіваць іншыя, больш бяспечныя крыніцы энергіі, лічыць японскі іерарх. “Як біскуп - адзначыў ён - магу сказаць, што энергія з’яўляецца дарам Бога для чалавека і павінна выкастоўвацца толькі для агульнага дабра”.







All the contents on this site are copyrighted ©.