Сустрэча "Парламента
сусветных рэлігій" адбудзецца ў 2014 годзе ў Брусэлі, паведаміла агенцтва “KNA” са
спасылкай на арганізатараў форуму. Мяркуецца, што ў сямідзённай сустрэчы прыме ўдзел
больш за 10 тысяч чалавек, прадстаўнікоў розных рэлігій.
У сталіцы Еўрапейскага
Саюза ўдзельнікі “Парламента сусветных рэлігій” прадэманструюць растучую шматканфесійнасць
і мультыкультурнасць глабальнага грамадства.
Канчатковая праграма гэтага форуму
будзе дапрацавана ў ходзе кансультацый з прадстаўнікамі рэлігійных супольнасцяў Брусэля.
З 1993 года "Парламент сусветных рэлігій"праводзіць рэгулярныя сустрэчы ў розных гарадах
свету. Апошняя адбылася ў 2009 годзе ў Мельбурне.