“Ціхая ноч” стала часткай сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Калядка “Ціхая ноч”
ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі
ў Вене. Як было адзначана, вядомая калядная песня ўнесла “значны ўклад у захаванне
культурнай разнастайнасці”.
Знакамітая песня была напісана 24 снежня 1818 г.
у вігілію Божага Нараджэння ў аўстрыйскай вёсцы Обэрндорф пад Зальцбургам. Яе тэкст
напісаў пробашч касцёла св. Мікалая Ёзэф Мор, а музыку арганіст Франц Грубер. Прэм'ера
песні адбылася ў той жа дзень на ўрачыстай Пастэрцы.
“Ціхая ноч” шырока распаўсюдзілася
ў Еўропе, у нямецкіх касцёльных спеўніках яна з'явілася ў 1831 г., прычым у іх значылася,
што “аўтары тэксту і музыкі невядомыя”. Аўтарства атрымалася канчаткова ўсталяваць
толькі ў 1854 г.
У пачатку XX ст. касцёл у Оберндорфе быў разбураны паводкай.
Цяпер на яго месцы ўзведзена невялікая каплічка, а ў суседнім доме адчынены "Музей
Ціхай ночы”. Самая старажытная з аўтарскіх партытур калядкі (каля 1820 г.) захоўваецца
ў Зальцбургскім музеі “Carolino Augusteum”.