2011-03-22 12:40:34

“Свецкія асобы ў Касцёле”. “ІІ Ватыканскі Сабор – компас ІІІ тысячагодзя”


RealAudioMP3 “Якая роля свецкіх у Касцёле?”, - задае пытанне эксперт нашага радыё па ІІ Ватыканскім Саборы кс. Дарыюш Кавальчык. Тэолаг Іў Кангар гаварыў з іроніяй, што яны павінны хадзіць у Касцёл, слухаць і выцягваць кашалёк. Каб абвергнуць гэты стэрэатып, ІІ Ватыканскі Сабор зрабіў пераварот у разуменні ролі свецкіх у Касцёле і даў эфектыўны стымул для іх апостальства. Яно “заўсёды павінна ажыццяўляцца ў Касцёле” (1), - кажа дэкрэт аб апостальстве свецкіх “Apostolicam actuositatem”.

Сабор кажа выразна, што “абавязак i права здзяйсняць апостальства, свецкія атрымліваюць на падставе свайго з’яднання з Хрыстом Галавой” (3). І справа не ў “прывілеі”, які надаюць святары свецкім. На жаль, - адзначае кс. Кавальчык, - саборнае аднаўленне місіі свецкіх у Касцёле не заўсёды добра разумеецца. У некаторых сітуацыях свецкія намагаліся заняць месца святароў, замест таго, каб атрымліваць характэрныя ім адказныя пасады ў свеце.

Роля свецкіх у Касцёле заключаецца не ў “клерыкалізацыі”, а аднова святароў не ў “лаіцызацыі”. Праўдзівая роўнасць усіх вернікаў у пасадах і дзейнасці не азначае блытаніны паміж правамі і абавязкамі, уласцівымі кожнаму. ІІ Ватыканскі Сабор заяўляе аб тым, што “свецкія павінны распачаць аднову зямнога парадку як уласцівае ім заданне, i здзейсніць яе непасрэдна i рашуча (7).

Адным з недахопаў саборнага аднаўлення, паводле кс. Кавальчыка, з’яўляецца акрэсленне месца свецкіх у Касцёле, сфармулаванае ў адмоўнай форме. У дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл “Lumen gentium” гаворыцца, што “пад свецкімі разумеюцца ўсе хрысціяне, акрамя тых, хто атрымаў сакрамэнт пасвячэння ці належыць да манаскага стану” (31). На думку кс. Дарыюша Кавальчыка, больш важным ад сцвярджэння, што свецкія, гэта не святары ці законнікі, з’яўляецца пытанне: кім ёсць свецкі?







All the contents on this site are copyrighted ©.