2011-03-22 13:50:10

Страсбург: “Даведнік па законе аб недыскрымінацыі”


RealAudioMP3 21 сакавіка ў Страсбургу старшыня Еўрапейскага суда па правах чалавека Жан-Поль Коста, з нагоды міжнароднага дня барацьбы з дыскрымінацыяй, прэзентаваў “Даведнік па законе аб недыскрымінацыі”. Базай для стварэння даведніка сталі асноўныя правы чалавека. Аўтары працы імкнуцца дапамагчы ахвярам дыскрымінацыі ў Еўропе атрымаць кампетэнтную юрыдычную дапамогу. У даведніку, першым ў сваім родзе, даступна і інтэгральна прадстаўнена сістэма законаў, накіраваных на абарону ад дыскрымінацыі.

Дырэктар Агенцтва Еўрапейскага саюза па асноўных правах Мортэн Кьерум, адзначыў, што выданне з’яўляецца практычным інструментам, які дапаможа ў вырашэнні спрэчных пытанняў адносна дыскрымінацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.