Расшыфравана частка тэкстаў старажытных рукапісаў з Іарданіі
Новую крыніцу сведчанняў
аб Хрысце і апошніх гадах Яго зямнога жыцця, магчыма, здабудзе сусветная навука. Групе
навукоўцаў удалося расшыфраваць частку сакральнага тэксту, нанесенага 2 тыс. гадоў
таму на свінцовыя старонкі рукапісу.
Каля 70 кніг, кожная з якіх утрымоўвае
некалькі прашытых дротам свінцовых старонак, былі знойдзены 5 гадоў таму на поўначы
Іарданіі мясцовымі жыхарамі. Знаходка трымалася ў таямніцы, бо прадпрымаліся спробы
прадаць гэтую старажытную бібліятэку.
Але пасля таго, як некалькі патэнцыйных
пакупнікоў звярнуліся да навукоўцаў для правядзення экспертызы на сапраўднасць, аб
скарбе даведалася шырокая грамадскасць. Паведамляецца, што на зробленыя з тонкага
свінцу лісты нанесены зашыфраваны тэкст, аснова якога, старажытнаяўрэйская мова -
іўрыт. Пры гэтым яго аўтары шырока выкарыстоўвалі і іерогліфы.