2011-03-22 15:12:42

Егіпет: копты-хрысціяне выказаліся супраць зменаў у Канстытуцыі


RealAudioMP3 Па выніках рэферэндуму, егіпцяне выказаліся за прыняцце паправак да Канстытуцыі. Сярод тых, хто прагаласаваў “супраць”, – егіпецкія копты-хрысціяне. Ульрых Дэліўс, рэферэнт па Афрыцы “Таварыства абароны прыгнечаных народаў” канстатуе, што “егіпецкія хрысціяне патрабуюць новую Канстытуцыю, якая ўвяла б свецкі характар ​​дзяржавы. Змена 9 артыкулаў Канстытуцыі не вырашае праблемы”.

Копты патрабуюць, перш за ўсё, адмены 2-га артыкула асноўнага закона, які ўстанаўлівае шарыят, як аснову прававой сістэмы дзяржавы. Паводле запісу, “іслам з'яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, арабская мова – афіцыйнай дзяржаўнай мовай, прынцыпы ісламскага шарыяту – галоўнай крыніцай права”.

Разам з коптамі некаторыя ліберальныя і левыя партыі прагаласавалі супраць зменаў і запатрабавалі распрацоўкі новай Канстытуцыі.

Па афіцыйных дадзеных, 77,2% адобрылі змены асноўнага закона краіны, 22,8% выказаліся “супраць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.