У нямецкім горадзе
Оснабрук пачне дзейнічаць “школа трох рэлігій”. Яна будзе створана на базе пачатковай
“Johannisschule”. Назва застанецца, а вучэбная праграма кардынальна зменіцца. Прадстаўнікі
каталіцкай, яўрэйскай і мусульманскай супольнасцяў дамовіліся аб рэалізацыі праекта
мультырэлігійнай школы, адзінай у Ніжняй Саксоніі. Лютэранская супольнасць горада
адмовілася ад удзелу ў праекце.
З 2012 г. каталіцкая “Johannisschule”, якая
належыць архідыяцэзіі Оснабрук, ператворыцца ў каталіцкую прыватную школу для хрысціянаў,
яўрэяў і мусульманаў. Муніцыпалітэт ўжо зацвердзіў планы архідыяцэзіі.
Побач
з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі ў школе будуць вывучацца каталіцызм, юдаізм і іслам.
Выхаванне “у духу талерантнасці” стаіць на чале навучальнага працэсу. Разам з “мультырэлігійнай”
вучэбнай праграмай, у школе плануецца арганізаваць сумесны вольны час для вучняў і
іх бацькоў, разам адзначаць рэлігійныя святы.