2011-03-21 13:04:08

Украіна: Сінод грэка-каталіцкай Царквы абярэ Вярхоўнага арцыбіскупа


RealAudioMP3 21 сакавіка ў Львове пачаўся Сінод Украінскай грэка-каталіцкай Царквы, падчас якога будзе абраны новы Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі. Ён зменіць кардынала Любаміра Гузара, сышоўшага ў адстаўку па прычыне ўзросту.

Сінод, які адбываецца пад старшынствам арцыбіскупа Ігара Возняка, будзе працягвацца да 24 сакавіка. У ім прымае ўдзел 45 іерархаў з Амерыкі, Еўропы і Акіяніі. Яны застануцца ў Львове да зацвярджэння выбару новага Вярхоўнага арцыбіскупа папам Бэнэдыктам ХVI. Цырымонія інтранізацыі новага кіраўніка ўкраінскай грэка-каталіцкай Царквы запланавана на 27 сакавіка ў Саборы Уваскрасення Хрыстовага ў Кіеве. Сінод, як заканадаўчы орган Украінскай грэка-каталіцкай Царквы, склікаецца раз у год. Ён вызначае ўнутраную і знешнюю палітыку Царквы і прымае рашэнні па пастырскіх, экуменічных і адукацыйных пытаннях.

Кардынал Гузар кіраваў Украінскай грэка-каталіцкай Царквой пасля смерці кардынала Міраслава Івана Любачыўскага і быў першым кіраўніком гэтай Царквы, абраным пасля выхаду з падполля. У свеце налічваецца каля 6,5 мільёнаў вернікаў Украінскай грэка-каталіцкай Царквы, большасць з якіх пражывае на радзіме.







All the contents on this site are copyrighted ©.