2011-03-21 14:40:33

У Францыі праходзіць форум аб праблемах старых людзей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця


RealAudioMP3 21-25 сакавіка ў Сэрнэ (Францыя) праходзіць XIV Міжнародны экуменічны калоквіўм пад назвай “Чаканне жыцця і псіхічныя асаблівасці развіцця: якая іх будучыня ў Еўропе?”.

Арганізатарамі форуму з’яўляюцца члены грамадскіх арганізацый Францыі, Германіі, Люксембурга і Галандыі, а яго мэта ў тым, каб стварыць еўрапейскую сетку па абмену вопытам у сферы нефармальнай адукацыі асобаў сталага ўзросту з асаблівасцямі псіхічнага развіцця. Кожныя два гады міжнародныя экуменічныя калоквіўмы аб’ядноўваюць людзей занятых у апецы над дзецьмі, моладзю, дарослымі і старымі людзьмі з праблемамі псіхікі.

У гэтым годзе на форуме ў Сэрнэ чакаецца прысутнасць каля 70 прадстаўнікоў з розных каталіцкіх і пратэстанскіх грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у гэтай сферы. Яны сканцэнтруюць сваю ўвагу на разважаннях аб працэссе старэння, разглядаючы яго ў кантэксце ўсяго жыцця. Таксама размова пойдзе аб тым, якім чынам можна адрадзіць надзею ў асабістым і сямейным кантэксце у гэтай дэлікатнай сферы. Удзельнікі сустрэчы спрабуюць адказаць на пытанне, якім чынам можна дапамагчы хворым плённа пражыць апошні этап свайго зямнога жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.