2011-03-21 15:04:10

Трыпалі: біскуп просіць спыніць ваенныя дзеянні


RealAudioMP3 Апостальскі вікарый Трыпалі, біскуп Джаванні Інночэнцо Марцінэллі заявіў, што “вайна нічога не вырашае... Трэба як мага хутчэй спыніць ваенныя дзеянні і неадкладна ўзняць перамовы з мэтай мірнага вырашэння крызісу”.

Іерарх адзначыў, што насельніцтва пакідае сталіцу Лівіі, бо баіцца бесперапынных паветраных налётаў. Ён шкадуе, што не былі выкарыстаныя дыпламатычныя шляхі вырашэння праблемы.

Апостальскі вікарый Трыпалі адзначыў, што замежная вайсковая інтэрвенцыя выклікае незадаволенасць жыхароў Лівіі. Адначасова іерарх звярнуў увагу на складанае становішча эрытрэйскіх бежанцаў, якіх Касцёл намагаецца перамясціць да мяжы з Тунісам. Там яны могуць разлічваць на дапамогу міжнародных гуманітарных арганізацый.







All the contents on this site are copyrighted ©.