2011-03-21 14:51:35

Трыбунал прызнаў прысутнасць хрысціянства ў еўрапейскай прасторы


RealAudioMP3 Камісія Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці лічыць, што рашэнне Вялікай палаты Еўрапейскага Трыбуналу па правах чалавека ў Страсбургу з’яўляецца прызнаннем прысутнасці хрысціянства ў публічнай прасторы і разнастайнасці культурных традыцый у Еўропе.

“Ва ўсёй Еўропе ёсць шмат мадэляў, якія рэгулююць пытанне аб тым, як трэба адносіцца да рэлігіі і рэлігійных сімвалаў у дзяржаўных школах і грамадскім жыцці. Гэта вынікае з розных традыцый, самабытнасці і гісторыі, а таксама з адносінаў дзяржава-Касцёл”, - нагадвае Камісія Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці і падкрэслівае, што Трыбунал па правах чалавека паказаў адсутнасць еўрапейскага кансенсусу ў пытанні прысутнасці рэлігійных сімвалаў у дзяржаўных школах.

“Крыж сімвалізуе ўкрыжаванне і ўваскрасенне Езуса. Хрысціяне ўсіх канфесій бачаць у ім сімвал Бога, які сваёй любоўю акружае ўсё чалавецтва. Для вернікаў іншых рэлігій і для неверуючых крыж можа быць сімвалам неўжывання сілы і супрацьстаяння помсце. Ён нагадвае ўсім людзям аб павазе да чалавечай годнасці, прынцыпе, з якога бяруць пачатак усе іншыя асноўныя правы”, - гаворыцца ў паведамленні Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.