2011-03-21 14:41:48

Расце папулярнасць старонкі прысвечанай Яну Паўлу ІІ на “Facebook”


RealAudioMP3 На 19 сакавіка, менш чым праз тыдзень пасля стварэння на “Facebook” старонкі прысвечанай Яну Паўлу ІІ, колькасць людзей, якія яе “упадабалі” дасягнула 30 тыс. Наведвальнікі пакінулі тысячы пазітыўных каментароў на розных мовах свету. Амаль усе відэаматэрыялы размешчаныя на старонцы былі прагледжаны не менш за 50 тыс. разоў, а некаторыя нават больш за 100 тыс. Агулам, навіны апублікаваныя на старонцы, былі прагледжаны каля 2 млн. разоў.

Старэнне старонкі “Facebook” прысвечанай Яну Паўлу ІІ, з’яўляецца адной з ініцыятываў Ватыканскага радыё, Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра і Папскай рады па сацыяльнай камунікацыі.

“Прысутнасць на “Facebook” з’яўляецца адным з укладаў у беатыфікацыю Яна Паўла ІІ і мы вельмі задаволены вынікам. Тыя, хто карыстаецца сацыяльнымі сеткамі цяпер маюць магчымасць мець і дзяліцца фотаздымкамі і ролікамі звязанымі з асобай Яна Паўла ІІ”, - адзначыў дырэктар Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыко Ламбардзі.

“У інтэрнэце былі размешчына відэаматэрыялы трох тыпаў. Першыя 27 ролікаў, адлюстроўваюць гады пантыфікату Яна Паўла ІІ. На гэтым тыдні, будуць размешчаны каля 40 відэа- і аўдыёматэрыялаў з прамовамі Папы на розных мовах. У трэцюю групу ролікаў, увойдуць відэаматэрыялы з шматлікіх падарожжаў Пантыфіка”, - распавёў сёння кс. Ламбардзі.

У бліжэйшы час на старонцы з’явяцца таксама два відэаролікі з прамовамі Яна Паўла ІІ на беларускай мове.







All the contents on this site are copyrighted ©.