2011-03-21 15:31:42

Канстытуцыйны суд Аўстрыі выступіў за прысутнасць крыжоў у школах


RealAudioMP3 Канстытуцыйны суд Аўстрыі выступіў за прысутнасць крыжоў у школьных класах. Суд пастанавіў: наяўнасць хрысціянскіх знакаў у класах не супярэчыць Канстытуцыі, калі большасць вучняў з'яўляюцца хрысціянамі.

Рашэнне суду стала адказам на пазоў аўстрыйскай сям'і, якая выступіла супраць прысутнасці ў школе, дзе вучацца іх дзеці, хрысціянскіх сімвалаў. Суд палічыў, што гэтыя знакі не сцвярджаюць “перавагі якой-небудзь рэлігіі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.