2011-03-21 15:59:26

Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі іерархаў з Індыі


RealAudioMP3 21 сакавіка Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі першую групу індыйскіх біскупаў, якія прыбылі ў Рым з візітам “ad limina apostolorum”. У інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Бамбею і старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Індыі распавёў аб сітуацыі ў гэтай краіне.

Іерарх адзначыў, што “мясцовыя ўлады і паліцыя вельмі пасіўна ўспрымаюць напады на хрысціянаў, што вельмі часта вымушае іх шукаць ратунку хаваючыся ў лясах ці пакідаючы краіну”.

Кардынал сказаў, што Каталіцкі Касцёл у краіне мае вельмі добрыя адносіны з прадстаўнікамі розных рэлігійных супольнасцяў. У 25 гадавіну візіту Яна Паўла ІІ у Індыю адбыўся вялікі форум, у якім прымалі ўдзел лідэры індуістаў, мусульманаў і хрысціянаў.

“Я думаю, што Індыя і індыйскі Касцёл могуць даць свету прыклад глыбокай рэлігійнасці людзей. - арцыбіскуп Бамбею - Негледзячы на хуткі эканамічны рост краіны, рэлігійны фактар застаецца вельмі важным у грамадстве”.

Хрысціяне складаюць толькі 2,3 працэнта насельніцтва Індыі, гэта каля 25 млн. чалавек. Мясцовы Касцёл вядзе актыўную працу ў сферы адукацыі і дапамогі бедным. Нажаль, негледзячы на развіваючыся міжрэлігійны дыялог, хрысціянская супольнасць часта становіцца аб’ектам дыскрымінацыі і пераследаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.