2011-03-20 11:35:06

Бэнэдыкт ХVI да вернікаў парафіі св. Карбініяна: узрастайце ў пазнаванні і любові Хрыста


RealAudioMP3 У нядзелю 20 сакавіка, у першай палове дня, Бэнэдыкт ХVI наведаў рымскую парафію св. Карбініяна, якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы Вечнага Горада. У часе святой Імшы Папа асвяціў нова-пабудаваны парафіяльны Касцёл. У гаміліі Святы Айцец гаварыў аб значэнні Слова Божага ў жыцці хрысціяніна і заклікаў розныя душпастырскія групы будаваць сапраўдныя парафіяльныя суполкі – “сем’і сем’яў”. Узрастайце ў пазнаванні і любові Хрыста. “Сустракайце Яго ў Эўхарыстыі, слухаючы Яго Слова і ва ўчынках міласэрнасці” – сказаў Папа.

Далей Бэнэдыкт ХVI нагадаў постаць святога Корбіняно, які заснаваў нямецкую дыяцэзіі Фрайзінг, у якой Ёзэф Ратцынгер быў пастырам на працягу чатырох гадоў, з 1977 па 1982, да прыезда ў Рым. Святы Айцец падзякаваў архідыяцэзіі Мюнхена за падтрымку ў пабудове новага Касцёла ў Вечным Горадзе.

Спасылаючыся да асвячэння новай святыні Папа падкрэсліў, што Касцёл хоча быць прысутным усюды дзе жывуць і працуюць людзі, як цераз сведчанне жыцця хрысціянаў так і праз будынкі, якія дазваляюць збірацца на малітве, наладжваць адносіны прыязні і братэрства, дазваляюць узрастаць у духу супольнасці, як навучаў нас Хрыстус.

Далей Бэнэдыкт ХVI заклікаў парафіяльную супольнасць святога Корбіняна да садзейнічаня развіццю душпастырства сем’яў, да асаблівай адкрытасці да новых шлюбных параў, так, каб парафія была “сям’ёю сем’яў”. Заклікаў акружаць апекаю сем’і, якія знаходзяцца ў цяжкасцях. “Не пакідайце іх саміх, будзьце блізка да іх з любоўю, дапамагаючы ім зразумець сапраўдны план Бога ў дачыненні да сям”і і сужэнства”, - адзначыў Папа.

Святы Айцец заклікаў моладзь да ўзрастання ў веры. “Касцёл чакае шмат чаго ад вашага энтузіязму, ад вашай здольнасці глядзець ў будучыню”, - сказаў Папа на заканчэнне гаміліі ў парафіі святога Карбініяна.







All the contents on this site are copyrighted ©.