2011-03-19 16:11:47

Ватыкан задаволены гістарычным вердыктам страсбургскага трыбунала


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца з задавальненнем прыняла вердыкт Еўрапейскага Трыбуналу па Правах Чалавека ў Страсбургу ў справе прысутнасці крыжоў у італьянскіх школах”, - гаворыцца ў заяве кіраўніка залі друку Ватыкану кс. Фэдэрыко Ламбардзі.

Ксёндз Ламбардзі адзначае, што Вялікая палата адхіліла рашэнне першай інстанцыі, якое было прынята аднагалосна. Гэты вердыкт спрычыніў апеляцыю не толькі італьянскага ўраду але многіх іншых еўрапейскіх краін. “Культура правоў чалавека не павінна супрацьстаяць рэлігійным асновам еўрапейскай цывілізацыі, ў якую хрысціянства ўнесла істотны ўклад. Кожнай краіне павінна гарантавацца свабода ў прызнаванні каштоўнасці рэлігійных сімвалаў у сваёй гісторыі і нацыянальнай ідэнтычнасці”, - сказаў кіраўнік залі друку Апостальскай Сталіцы.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што ў “адваротным выпадку былі б спробы абмежаваць ці нават запярэчыць гэту свабоду, што прывяло б да выключэння яе з грамадскай прасторы. Такім чынам было б гэта парушэннем свабоды. У выніку Трыбунал зрабіў выснову, што прысутнасць крыжоў з’яўляецца выразам культурнай і рэлігійнай самабытнасці ў краінах хрысціянскай традыцыі”.

“Новы вердыкт Вялікай палаты эфектыўна дапамагае аднавіць хрысціянскія каштоўнасці ў гісторыі еўрапейскіх краін, таксама і ў будаванні адзінства Еўропы, яе культуры, правоў і свабоды, даверу ў Еўрапейскі Трыбунал Правоў чалавека”, - адзначыў кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.