Харватыя: епіскапат занепакоены беспарадкамі ў краіне
Харвацкія каталіцкія
біскупы выказалі занепакоенасць з нагоды беспарадкаў, якія працягваюцца ў краіне.
Іерархі скіравалі алмысловую заяву, прынятую на прайшоўшым вясновым пасяджэнні біскупскай
канферэнцыі.
Касцёл, гаворыцца ў дакуменце, усведамляе сур'ёзнасць сітуацыі
ў краіне і заклікае палітыкаў, прадпрымальнікаў і СМІ да падтрымання міру і стабільнасці
ў краіне.
Ужо чацвёрты тыдзень у шэрагу гарадоў Харватыі праходзяць дэманстрацыі
з патрабаваннем адстаўкі кансерватыўнага ўрада і правядзення датэрміновых выбараў.
Біскупы нагадалі ў сваім дакуменце, што ў пачатку лета ў краіну прыбудзе з
візітам папа Бэнэдыкт XVI. 4 чэрвеня ў Нацыянальным тэатры ў Заграбе ён сустрэнецца
з палітыкамі, прадстаўнікамі культуры і эканомікі.