2011-03-18 14:16:54

Германія: біскупы запатрабавалі адмовіцца ад атамнай энергетыкі


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Германіі запатрабавалі ад уладаў адмовіцца ад выкарыстання атамнай энергетыкі, паведамляе “Deutschland Funk”. Па словах старшыні нямецкай біскупскай канферэнцыі арцыбіскупа Роберта Цоліча, выкарыстанне атамнай энергіі не з'яўляецца "надзейным рашэннем".

Іерарх спаслаўся на прыклад Японіі, адзначыўшы, што атамная энергетыка нясе ў сабе непрадказальныя рызыкі, якія могуць пацягнуць за сабой невырашальныя праблемы. Па словах арцыбіскупа, урад Германіі павінен атрымаць урок з таго, што адбылося ў Японіі, у прыватнасці, што тычыцца падаўжэння тэрміну дзеяння нямецкіх АЭС.

Нагадаем, што пасля аварыі на японскай АЭС "Фукусіма-1" урад Ангелы Меркель ўвёў трохмесячны мараторый на дзеянне прынятага ў 2010 г. закона аб прадаўжэнні тэрмінаў эксплуатацыі нямецкіх АЭС. У адпаведнасці з дакументам апошні нямецкі рэактар ​​павінен быць заглушаны не у 2022 годзе, як планавалася раней, а у 2036 г.

Акрамя таго, па меншай меры на час дзеяння мараторыя, урад прыняў рашэнне прыпыніць працу сямі самых старых нямецкіх АЭС, якія былі пабудаваныя ў 70-х гадах мінулага стагоддзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.