2011-03-18 13:04:50

Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Фолі


RealAudioMP3 Кардынал Джон Патрык Фолі (John Patrick Foley) сышоў у адстаўку з паста Вялікага магістра Ордэна рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага, адзначаецца ў камюніке лацінскага патрыярхата Іерусаліма, якое цытуе агенцтва “ZENIT”.

Джон Патрык Фолі нарадзіўся ў 1935 г. у Дэрбі, архідыяцэзія Філадэльфія ў ЗША. Доўгія годы з’яўляўся старшынёй Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Папа Бэнэдыкт XVI узвёў іерарха ў годнасць кардынала-дыякана ў 2007 г. і прызначыў яго Вялікім магістрам Ордэна рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага.

Кардынал Фолі прадставіў прашэнне аб адстаўцы на імя кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ 8 лютага гэтага года. У якасці абгрунтавання сваёй просьбы іерарх указаў цяжкі стан здароўя. Сустрэўшыся з папам Бэнэдыктам XVI 10 лютага, кардынал адбыў на радзіму – у Філадэльфійскую архідыяцэзію, дзе ў цяперашні час знаходзіцца ў пансіянаце для святароў.

Кардынал Фолі шмат зрабіў для абароны правоў хрысціянаў у Святой Зямлі, адзначаецца ў камюніке Лацінскага Патрыярхата Іерусаліма. У прыватнасці, пад яго апекай знаходзіўся Бэтлеемскі ўніверсітэт.







All the contents on this site are copyrighted ©.