2011-03-18 13:59:07

Бэнэдыкт XVI надаў былым англіканскім біскупам годнасць прэлатаў


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI надаў тром былым англіканскім біскупам, якія перайшлі ў Каталіцкі Касцёл, тытулы прэлатаў.

Па рашэнні Пантыфіка, кіраўнік Персанальнага Ардынарыяту для былых англіканаў, кс. Кіт Ньютан, атрымаў тытул апостальскага протанатарыўса. Гэта вышэйшая годнасць, якую можа атрымаць каталіцкі святар, які не з'яўляецца біскупам. Іншыя былыя англіканскія біскупы – кс. Эндру Бернхем і кс. Джон Бродхерст атрымалі тытулы ганаровых прэлатаў Яго Святасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.