2011-03-17 15:55:55

У 2010 г. выяўлена 13 677 інтэрнэт-старонак педафільскага зместу


RealAudioMP3 У 2010 г. падвоілася колькасць інтэрнэт-старонак створаных педафіламі і педафільскімі арганізацыямі. Аб гэтым паведамляе італьянскае каталіцкае аб’яднанне “Meter”, якое ўжо на працягу 20 гадоў займаецца абаронай дзяцей ад выпадкаў педафіліі. Аб’яднанне “Meter” звяртае ўвагу на тое, што ў апошні час усё большыя памеры набірае так званая з’ява “інфантафіліі”, г.зн., сэксуальнага выкарыстання дзяцей малодшага ўзросту.

Дырэктар Ватыканскага радыё, кс. Фэдэрыко Ламбардзі, каментуючы справаздачу аб’яднання “Meter” аб выпадках педафіліі за 2010 г. адзначыў, што “гэтае пытанне ў апошнія гады вельмі шырока абмяркоўваецца і нават Касцёл быў у яго ўцягнуты з прычын аб якіх мы ўсе ведаем”.

За 2010 г. каталіцкае аб’яднанне “Meter” выявіла 13 677 інтэрнэт старонак з педафілільскім зместам, гэта ў два разы больш, чым іх было ў мінулым годзе. Аб’яднанне выявіла таксама каля 70 тыс. дзяцей, ва ўзросце да 12 год, якія падвергліся сексуальнаму выкарыстанню. Паводле слоў заснавальніка аб’яднання “Meter” кс. Фортунато Дэ Ното, праявы сексуальнага гвалту часцей за ўсё назіраюцца ў сямейным асяродзі.

Пазітыўным з’яўляецца той факт, што матэрыялы падобнага зместу ўсё менш сустракаюцца у сацыяльных сетках, што сведчыць аб большым кантролі.

“Трывогу выклікае той факт, што ўсё часцей прыходзіцца сустракацца з меркаваннямі, што педафілія з’яўляецца праявай “свабоднага выбару чалавека і, што яна дапамагае ва ўзрастанні дзіцяці, бо так рабілі ў старажытнай Грэцыі”, - адзначае кс. Дэ Ното.







All the contents on this site are copyrighted ©.