2011-03-17 11:39:45

Кардынал Кох: пытанне аб сустрэчы Папы і Патрыярха не стаіць на парадку дня


RealAudioMP3 Пытанне аб сустрэчы папы Бэнэдыкта XVI і Патрыярха Кірыла пакуль не з'яўляецца прыярытэтным для двух бакоў. Аб гэтым заявіў у Маскве старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох. "Пытанне аб сустрэчы не стаіць на парадку дня. І Святы Айцец, і Патрыярх жадаюць, каб гэтая сустрэча адбылася, але яна павінна быць вельмі сур’ёзна падрыхтавана", - заявіў кардынал Кох журналістам.

Яго словы супадаюць з пазіцыяй, якую неаднаразова агучвалі ў Маскоўскім Патрыярхаце: там не абвяргаюць саму магчымасць такой сустрэчы, але лічаць, што спачатку неабходна вырашыць усе супярэчнасці ў двухбаковых адносінах.

Па словах самаго старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, у двух Цэркваў ёсць нявырашаныя пытанні ў рамках Змешанай міжнароднай камісіі па праваслаўна-каталіцкім тэалагічным дыялогу, "існуюць праблемы на Украіне" паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі.

У той жа час кардынал дадаў, што ўзровень ўзаемадзеяння паміж патрыярхам Кірылам і Бэнэдыктам XVI "дае падставы меркаваць, што сустрэча паміж імі ў канцы канцоў адбудзецца". "Сучасная Еўропа ўсё больш і больш адыходзіць ад рэлігійных каштоўнасцяў, і кожная Царква заклікана сведчыць аб хрысціянскай традыцыі, аб сваёй веры і каштоўнасцях. Вельмі важна, каб гэта было наша сумеснае сведчанне", - падкрэсліў кардынал Кох, адказваючы на пытанні журналістаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.