24-25 сакавіка 2011
г. у Парыжы, Папская рада па культуры пачынае новую ініцыятыву, якая называецца “Падворак
язычнікаў”. Яна мае на мэце, між іншым, развіццё дыялога паміж веруючымі і няверуючымі,
спрыянне павазе да годнасці чалавека, а таксама ўключэнне ў ініцыятыву ўніверсітэтаў,
даследчых цэнтраў і міжнародных арганізацый.
Першая сустрэча, у рамках
праекту “Падворак язычнікаў” адбудзецца 24 сакавіка ў сядзібе ЮНЕСКА у сталіцы Францыі.
Месца правядзенне першага форуму звязана з тым, што менавіта Парыж утрымлівае ў сабе
вялікую спадчыну эпохі Асветы. 25 сакавіка адбудуцца мерапрыемствы ў Сарбонскім універсітэце
і Французскай Акадэміі Навук.
На заканчэнне мерапрыемстваў адбудзецца дыскусія,
а потым святкаванне каля парыжскай базылікі Нотр-Дам. Падчас святкавання да прысутных,
праз пасрэдніцтва тэлемосту, звернецца папа Бэнэдыкт XVI.