2011-03-17 14:29:45

Еўрапейскі Трыбунал вынесе вердыкт аб прысутнасці крыжоў у школах


RealAudioMP3 18 сакавіка Еўрапейскі Трыбунал па Правах Чалавека ў Страсбургу вынесе канчатковы вердыкт у справе прысутнасці крыжоў у італьянскіх школах. Кампетэнцыю ў гэтым пытанні мае Вялікая Палата Еўрапейскага Трыбуналу, якая і вынесе заўтра сваё рашэнне. 3 лістапада 2009 г. гэты орган сцвердзіў, што прысутнасць крыжоў у школах з’яўляецца парушэннем права бацькоў на выхаванне сваіх дзяцей у адпаведнасці з перакананнямі і рэлігійнай свабодай вучняў.

Гэта быў адказ на абвінавачванні італьянкі фінскага паходжання, Сойле Лаўтсі-Альберцін, якая ў 2002 г. запатрабавала ў дырэктара школы, дзе навучаліся яе дзеці, выдаліць крыж з класа ў сувязі са свецкім характарам дзяржавы. Пастанова Еўрапейскага Трыбуналу выклікала пратэсты ў Італіі і ўсёй Еўропе. Па дадзеных італьянскіх інармацыйных агенцтваў 84 працэнты насельніцтва Італіі высказалася за прысутнасць крыжоў у школах.







All the contents on this site are copyrighted ©.