Ірландыя: назравае канфлікт паміж Касцёлам і новым урадам
Адзін з каментатараў
амерыканскага штомесячніка “Catholic World Report” паведамляе, што паміж новым урадам
Ірландыі і мясцовым Каталіцкім Касцёлам можа ўзнікнуць канфлікт у сувязі з запланаванымі
сацыяльнымі рэформамі ў краіне.
Правацэнтрысцкая партыя, якая выйграла парламенцкія
выбары, для сфарміравання ўрада ўвайшла ў кааліцыю з партыяй Лейбарыстаў. У праграме
новага ўрада, лібэралізацыя заканадаўства ў шэрагу сацыяльных пытанняў. Яна ўключае
ў сябе легалізацыю гомасексуальных саюзаў і змяншэнне ўплыву Касцёла на адукацыю.
Новая
кааліцыя, абвясціла таксама аб зменах у Канстытуцыі краіны, паводле якіх павінна быць
выключаны: спасылка на Бога і паняцце злачынства блюзнерства, а гомасексуальныя пары
павінны атрымаць тыя ж правы што і сужэнствы.
У Канстытуцыі Ірландыі ёсць запіс
аб абароне сям’і, як асноўнай ячэйкі грамадства. Закон гэтай краіны дазваляе аборт
толькі ў тых выпадках, калі жыццю маці пагражае небяспека.