2011-03-16 16:12:29

Сусветныя дні моладзі пад знакам экалогіі


RealAudioMP3 З візітам у Ватыкане прабываў выканаўчы дырэктар арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе Яго дэ ла Ч’ерва. Ён прадставіў апошнія рашэнні, адносна жнівеньскай сустрэчы моладзі з Бэнэдыктам ХVI і пацвердзіў, што арганізатары чакаюць на форуме каля мільёна ўдзельнікаў. Ён запэўніў, што сустрэча ў Мадрыдзе будзе больш таннай і больш экалагічнай, чым папярэдняя ў Сіднэі.

Да мерапрыемства ў Мадрыдзе засталося ўсяго толькі пяць месяцаў. Такім чынам, падрыхтоўка ўступіла ў завяршальную фазу. Адным з важных пытанняў з’яўляецца выбар новай песні, якая будзе суправаджаць маладых людзей падчас сустрэчы з Папам. На сайт конкурсу даслана больш за 80 твораў, яго наведалі больш за 600 тысяч чалавек.

Да гэтага часу зарэгістравалася больш за 290 тысяч удзельнікаў сустрэчы. Дэ ла Ч’ерва сказаў, што на папярэднія Сусветныя дні моладзі было зарэгістравана 25 працэнтаў удзельнікаў, таму можна спадзявацца, што на сустрэчу у Мадрыд прыедзе больш за мільён маладых людзей.

Выканаўчы дырэктар арганізацыйнага камітэта падкрэсліў, што Папская рада па справах свецкіх выказала жаданне, каб форум у Мадрыдзе меў “іспанскую ідэнчытнасць”. Ён адзначыў, што адносіны паміж верай і мастацтвам будуць падкрэслены падчас Крыжовага Шляху, які пройдзе 19 жніўня.

Арганізатары паведамілі таксама, што ўзнялі шэраг мер, накіраваных на зніжэнне ўздзеяння сустрэчы на навакольнае асяроддзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.