2011-03-16 12:45:20

Саўдаўская Аравія – галоўны спонсар прапаганды ісламу на Захадзе


RealAudioMP3 За апошнія 30 гадоў Саўдаўская Аравія прызначыла больш за 100 мільярдаў долараў на прапаганду ісламу на Захадзе. Паводле ацэнак аналітыкаў, гэта ў два разы больш за тое, што выдаў былы Савецкі Саюз на сваю прапаганду падчас халоднай вайны.

Мэтай фінансавай падтрымкі саўдаўскіх шэйхаў з’яўляюцца, перш за ўсё, амерыканскія ўніверсітэты. Рэкордным у гэтым дачыненні быў 2005 год. Буйнейшыя амерыканскія ўніверсітэты атрымалі мільёны долараў. Напрыклад Гарвардскаму і Джорджтаўнскаму было выдзелена па 30 мільёнаў долараў.

Па дадзеных італьянскай газеты “Il Foglio”, Цэнтр хрысціянска-мусульманскага пагаднення, які існуе ў Джоржтаўнскім універсітэце, сёння лічыцца найбольш актыўным цэнтрам антыізраільскай і антыамерыканскай прапаганды ў Вашынгтоне.

Варта адзначыць, што ў самой Саўдаўскай Аравіі, настолькі шчодрай для заходніх інтэлектуалаў, існуе вялікі ўзровень непісменнасці. Пісаць і чытаць умее там менш паловы грамадзян. Акрамя таго, у краіне, якая распаўсюджвае ісламскую культуру за мяжой, нішчацца ўсякія праявы хрысціянства. Хоць колькасць паслядоўнікаў Хрыста складае тут больш за 2 мільёны, гэта значыць 7 працэнтаў насельніцтва, яны не маюць ні аднаго Касцёла, капліцы ці малітоўнага дома.

Тая ж Саудаўская Аравія, якая ў заходнім свеце будуе мячэці і часта спасылаецца на ідэю дыялогу, на сваёй тэрыторыі захоўвае строгую забарону любой рэлігіі, акрамя ісламу. Пад страхам смяротнага пакарання жыхары Саўдаўскай Аравіі не маюць права змяняць рэлігію.







All the contents on this site are copyrighted ©.