2011-03-16 12:26:45

Прымас Шатландыі: знешняя палітыка Вялікабрытаніі – антыхрысціянская


RealAudioMP3 “Хопіць аказваць фінансавую падтрымку краінам, якія пераследуюць хрысціянаў”, - так Прымас Шатландыі адрэагаваў на паведамленне аб падваенні ўрадам Вялікабрытаніі фінансвавай дапамогі Пакістану. Кардынал Кэйт О’Браен абураны тым, што ўрад Кэмерона выдзяляе гэтай мусульманскай краіне амаль мільярд фунтаў і не ўзгадвае аб правах хрысціянаў.

На думку арцыбіскупа Эдынбурга павелічэнне дапамогі менавіта цяпер, калі ў гэтай краіне здзяйсняюцца напады на паслядоўнікаў Хрыста, і забіваюцца палітыкі, якія іх абараняюць, з’яўляецца доказам антыхрысціянскай знешняй палітыкі Вялікабрытаніі. “Я патрабую, каб міністр замежных спраў Уільям Гейн атрымаў ад Пакістана і ад арабскіх краін гарантыі павагі да свабоды веравызнання, перш чым перадасць дапамогу з дзяржаўнага бюджэту”, - сказаў Прымас Шатландыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.