2011-03-16 14:37:36

Еўрапарламент: форум на тэму дыскрымінацыі хрысціянаў у Еўропе


RealAudioMP3 “Неталерантнасць і дыскрымінацыя хрысціянаў у Еўропе”: так гучыць назва семінара які прайшоў 16 сакавіка ў ядзібе Еўрапарламента ў Брусэлі. Ідэя правесці гэтае мерапрыемства належыць прадстаўнікам Народнай еўрапейскай партыі. У форуме прынялі ўдзел дэпутаты Еўрапарламента розных палітычных поглядаў з розных краін.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя справаздачы пад назвай “Пяць год дыскрымінацыі хрысціянаў”, у якой змешчаны аналіз праблемы ў 27 краінах Еўропы. Акрамя таго, падчас семінару адбыліся выступленні даследчыкаў гэтай праблемы з Італіі, Аўстрыі, ЗША, Іспаніі, Фінляндыі, Польшчы, Латвіі і іншых краін.

Мерапрыемства скончылася дыскусіяй паміж удзельнікамі форуму.







All the contents on this site are copyrighted ©.