2011-03-15 11:58:30

“L’Osservatore Romano”: Права да вады з’яўляецца правам да жыцця


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” паведамляе аб кампаніі пад назвай “Сем тыдняў для вады”, якую праводзіць Экуменічная cетка па водазберажэнні, арганізацыя, дзейнасць якой каардынуе Сусветная рада Цэркваў. Гэтая ініцыятыва супадае па часе з перыядам Вялікага посту. “Традыцыйна, час пакуты, - сказаў кіраўнік сеткі Майк Горсбот, - прызначаны для роздумаў над тым, што неабходнае для жыцця”. Па гэтай прычыне, арганізацыя пачала чацвёртую ўжо акцыю “Сем тыдняў для вады” у сувязі з падрыхтоўкай да міжнароднай экуменічнай сустрэчы за мір, якая адбудзецца ў маі ў Кінгстан на Ямайцы”.

Да 24 красавіка гэтага года, будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з канфлікамі свабоднага выкарыстання водных і энергетычных рэсурсаў, асабліва ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу. “На працягу сямі тыдняў, - дадаў кіраўнік экуменічнай сеткі па водазабяспячэнні, - мы будзем заахвочваць вернікаў быць актыўнымі ў гэтых накірунках на міжнародных форумах”.

Паводле некаторых ацэнак у свеце больш за 900 мільёнаў чалавек не мае доступу да вады. Такая сітуацыя, паводле Экуменічнай сеткі па водазберажэнні, узнікла не толькі з-за недахопу рэсурсаў, але таксама з прычыны іх неадказнай эксплуатацыі. Нерацыянальнае выкарыстанне вады ці іншых рэсурсаў для сельскагаспадарчых і прамысловых мэтаў, забруджванне навакольнага асяроддзя і яго знішчэнне: гэта толькі некаторыя з асноўных прычын, якія спрыяюць сітуацыі сацыяльнай нестабільнасці ў шэрагу краін і з’яўляюцца прычынай канфліктаў.

Дакумент, на аснове якога пачалася кампанія “Сем тыдняў для вады”, быў прыняты на апошнім пасяджэнні Цэнтральнага камітэта Сусветнай Рады Цэркваў. Вада, як напісана ў дакуменце, “з’яўляецца жыццём і права да вады з’яўляецца правам да жыцця”. Аднак, сёння “сотні мільёнаў людзей ва ўсім свеце не маюць дастатковага доступу да пітнай вады”.







All the contents on this site are copyrighted ©.