2011-03-15 14:46:00

Індыя: арыштаваныя два пратэстанцкіх пастары


RealAudioMP3 У Індыі працягваецца пераслед хрысціянаў. У адміністрацыйнай акрузе Тумкур (штат Карнатака) паліцыя арыштавала двух пастараў Евангельскай Царквы, абвінаваціўшы іх у ”прымусовым навяртанні на хрысціянства” індусаў, паведамляе агенцтва “Fides”.

Індусы-экстрэмісты здзейснілі пагром у храме, дзе служылі пастары, забралі літургічныя кнігі і Бібліі. Увечары таго ж дня тыя ж людзі заявілі ў паліцыю на пастараў, абвінаваціўшы іх у “прымусовым навяртанні на хрысціянства”, пасля чаго пастары былі арыштаваныя.

Індыйскі штат Карнатака працягвае знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі з-за бесперапыннага пераследу хрысціяаў. Карнатака ўваходзіць у лік штатаў, дзе лабіруюць законы, якія абмяжоўваюць свабоду індуістаў у навяртанні на іншую рэлігію.

Па статыстыцы, Індыя ўваходзіць у дзесятку краін з самым высокім “індэксам пераследу” хрысціянаў, побач з такімі краінамі як: Эрытрэя, Пакістан, Іран, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія і Кітай, дзе пастаянна абмяжоўваецца рэлігійная свабода, і адбываюцца напады на хрысціянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.