2011-03-15 12:42:10

Мараніцкі Касцёл мае новага Патрыярха


RealAudioMP3 Cінод Мараніцкай Каталіцкай Царквы 15 сакавіка абраў у Бкерке ў Ліване новага Патрыярха. Наступнікам сышоўшага на пакой кардынала Насраллы Бутраса Сфейра, стаў былы біскуп Жбэйл (Біблас), Бешара эль-Раі.

Новы Патрыярх стане 77-м кіраўніком Царквы, якая знаходзіцца ў лучнасці з Рымам. Яму 71 год, нарадзіўся ў Хімлайя недалёка ад Бейрута. Біскуп эль-Раі стаяў на чале епархіі Жбэйл з 1990 года. У прошлым годзе іерарх быў прызначаны Папам Бэнэдыктам XVI членам Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.

Мараніты з'яўляюцца найбуйнейшай хрысціянскай супольнасцю ў Ліване. Мараніцкая Царква мае свайго Патрыярха, уласную літургію, падчас якой выкарыстоўваецца старасірыйская мова. Патрыярх абіраецца двума трэцімі галасоў біскупаў, сабраных на сінодзе, і зацвярджаецца Папам. У свеце налічваецца каля 3,1 млн. маранітаў. Каля 1,3 млн. пражываюць у Ліване, дзе яны складаюць па розных ацэнках паміж 30 і 40 працэнтамі насельніцтва. Існуюць таксама мараніцкія супольнасці ў Сірыі, на Кіпры, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, Аўстраліі і Еўропе. Самыя вялікія супольнасці маранітаў за мяжой знаходзяцца ў Аргентыне (700 тыс.) і Бразіліі (500 тыс.).

Сярод хрысціянаў у Ліване, мараніты маюць вядучае палітычнае значэнне з моманту атрымання незалежнасці ў 1943 г. У сувязі з адсутнасцю падзелу паміж рэлігіяй і палітыкай, Патрыярх грае таксама вялікае палітычнае значэнне.







All the contents on this site are copyrighted ©.