Паводле статыстычных
дадзеных, прадстаўленых у артыкуле біскупа Сан Крыстабаля дэ лас Касас Фэліпэ Арысмэндзі
Эсківэля, працэнт католікаў у Мексіцы імкліва змяншаецца, Каталіцкі Касцёл у краіне
працягвае губляць вернікаў. Нэапратэстанцкія супольнасці, наадварот, растуць, паведамляе
агенцтва “Zenit”.
Статыстыка, якая змяшчаецца ў артыкуле, гаворыць, што калі
ў 1950 г. католікамі ў Мексіцы сябе лічылі 98,21% насельніцтва, то на сённяшні дзень
толькі 83,9%. Гэта на 4,32% менш у параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем. Колькасць
членаў нэапратэстанцкіх супольнасцяў, насупраць нязменна расце: калі ў 1950 г. іх
налічвалася ўсяго толькі 1,28%, у цяперашні час – 7,6%.
Біскуп Эсківэль сцвярджае,
што вялікая частка католікаў, якія пакінулі Касцёл, далучылася да пратэстанцкіх супольнасцяў.
Іерарха непакоіць таксама павелічэнне колькасці атэістаў ў краіне: у 2000 г. іх было
3,5%, цяпер – 4,6%.
Галоўнай прычынай страты Каталіцкім Касцёлам вернікаў
біскуп назваў рэлятывізм, пануючы ў грамадстве, калі кожны імкнецца змяніць рэлігію
на свой густ; адсюль велізарная колькасць новых сект, якія з'явіліся ў апошнія дзесяцігоддзі.