2011-03-14 12:33:20

Японія: Маці Божая прадказвала катаклізмы


RealAudioMP3 З нагоды трагічных падзей у Японіі, некаторыя інфармацыйныя агенцтвы адзначаюць, што эпіцэнтр катастрафічнага землятрусу знаходзіўся недалёка ад месца вядомых аб’яўленняў Маці Божай у Акіта.

Амерыканскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва нагадвае ў гэтай сувязі пра марыйныя аб'яўленні у Акіта каля Японскага мора, якія павінны былі стаць працягам Фацімы, і казалі аб пагражаючых свету стыхійных бедствах. Візіі, звышнатуральнасць якіх пацвердзіў у 1982 годзе мясцовы ардынарый і дазволіў на публічнае аддаванне пашаны Маці Божай з Акіта, былі ўдзелам законніцы, сястры Агнэс Сасагавы з кангрэгацыі Сясцёр служабніц Эўхарыстыі.

Падчас аб’яўленняў 1973 года, адно з якіх адбылося дакладна ў 56-ю гадавіну апошняга аб’яўлення ў Фаціме, законніца ўбачыла незвычайнае святло, выходзячае з табернакулюм. Сястра Агнэс убачыла і пачула Марыю, якая заклікала да малітвы за грэшнікаў, што маюць патрэбу ў пакаянні і навяртанні.

"Гэта будзе пакаранне большае за патоп, непараўнальнае ні да чаго, што бачыў свет. Агонь спадзе з неба і знішчыць большую частку чалавецтва, добрых разам з дрэннымі, не шкадуючы ні святароў, ні вернікаў" - пачула візіянерка ад Марыі.

Трэба сказаць, што найбольш пацярпела ад разбуральнага землятрусу, выкліканага цунамі, каталіцкая дыяцэзія Сэндай.







All the contents on this site are copyrighted ©.