2011-03-14 10:52:18

Патрыярх Кірыл аб правале мультыкультуралізму


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл лічыць, што ўдзел рэлігійных дзеячаў ў Сусветным эканамічным форуме карысна, але ў выпадку сумленнага дыялогу. "Калі на Давоскім форуме будуць багасловы, якія стануць абслугоўваць інтэлектуальныя густы сучасных палітыкаў і бізнэсу, то гэта будзе вельмі камфортна, рэспектабельна, але малакарыснай" - сказаў Патрыярх на сустрэчы з удзельнікамі Групы глабальнага лідэрства Сусветнага эканамічнага форуму. "Я глыбока перакананы ў тым, што гэта няправільна, таму што прагрэсіўнымі свецкае грамадства называе тых, хто гаворыць ва ўнісон з ім", - канстатаваў іерарх.

Можна запрашаць на форум такіх багасловаў, якія будуць казаць тое, што будзе "прыемна чуць, у тым ліку свету бізнесу, палітыкам", а можна - такіх, якія, "будучы цалкам добразычлівымі, адкрытымі, маглі б прадстаўляць свае рэлігійныя перакананні, не асцерагаючыся , што хтосці скажа: гэта кансерватыўны, адсталы чалавек, сказаў Патрыярх. "Калі Давоскі форум быў бы гатовы сустрэць гэты інтэлектуальны і духоўны выклік, тады дыскусія была б карыснай", - лічыць ён.

Прадстаяцель закрануў таксама тэму мультыкультуралізму і падкрэсліў што гэта ідэя зжыла сябе, прадэманстраваўшы на практыцы фіяска. Ён нагадаў, што нават дзяржаўныя дзеячы "кажуць аб правале мультыкультуралізму, аб тым, што мадэль не працуе".

"У шклянку зліваюць розныя кампаненты, каб зрабіць кактэйль, але ўскалыхнуць не атрымліваецца. Кампаненты ёсць, а кактэйлю няма. Можа, не трэба было зліваць... Немагчыма з турка або араба зрабіць англасаксаў, нават калі вельмі пастарацца", - сказаў Патрыярх .

Паводле яго слоў, існуе і іншая мадэль межцывілізацыйных адносін, калі "кожны чалавек жыве ў адпаведнасці са сваімі перакананнямі, яму не прапануецца мадэль, чужую для яго ў культурным або філасофскім сэнсе".







All the contents on this site are copyrighted ©.