2011-03-12 11:33:10

Самы вялікі ў свеце Крыжовы шлях, устаноўлены ў Рыме


RealAudioMP3 Самыя вялікія ў свеце скульптурныя постаці, якія прадстаўляюць Крыжовы шлях Хрыста на Галгофу, размешчаны ўздоўж вуліцы Канчыльяц’ёнэ ў Рыме. На стварэнне фігур пайшло 22 тыс. фунтаў бронзы. Стацыі Крыжовага шляху ўключаюць у сябе 49 статуй.

13 сакавіка кардынал Анджэла Камастры, протапрэзбітэр Базылікі св. Пятра, узначаліць цырымонію ўрачыстага адкрыцця Крыжовага шляху. 1 сакавіка, папа Бэнэдыкт XVI ужо благаславіў першую стацыю.

29 красавіка скульптуры будуць перавезеныя ў горад Какімба, у Чылі, для якога яны і былі створаныя.








All the contents on this site are copyrighted ©.